Салігорск: апазіцыя вызначаецца з кандыдатамі
Дэмакратычныя сілы Салігоршчыны яшчэ не вызначыліся з канчатковым спісам кандыдатаў на парламенцкіх выбарах.
На дадазены момант вядома пра намеры вылучыць у якасці кандыдата па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №68 аднаго прадстаўніка ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Мясцовыя актывісты партыі “Справядлівы свет” пакуль не змаглі даць канчатковага адказу пра вылучэнне свайго кандыдата ў Салігорскім рэгіёне. Партыя БНФ выстаўляць свайго кандыдата ў Салігорску не плануе.
Прадстаўнікі іншых дэмакратычных рухаў Салігоршчыны таксама яшчэ толькі вызначаюцца з канцэпцыяй свайго ўдзелу у выбарчай кампаніі. Падобна на тое, што можна будзе назіраць агульнанацыянальную тэндэнцыю ў дачыненні да стартаваўшых амаль тры тыдні таму выбараў. Частка дэмсілаў зойме пазіцыю актыўнага байкоту, частка будзе ўдзельнічаць з далейшым зняццём сваёй кандыдатуры, а некаторыя пойдуць “да канца”.
Асобным радком неабходна адзначыць верагодны ўдзел у парламенцкіх выбарах па абедзьвюх салігорскіх акругах прадстаўнікоў падкантрольнай уладам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, узначальваемай Сяргеям Гайдукевічам. Такую выснову можна зрабіць з заявы гэтага палітыка аб прыняцці яго партыяй прынцыповага рашэння пра вылучэньне кандыдатаў па ўсіх акругах краіны.
Самі ўлады, падобна, са сваімі кандыдатамі ўжо таксама вызначыліся і актыўна прасоўваюць іх на старонках мясцовай дзяржаўнай прэсы.
Зрэшты, на дадзены момант нейкай асабілвай перадвыбарчай актыўнасці ў Салігорскім рэгіёне не назіраецца - ні з боку ўладаў, ні з боку прадстаўнікоў апазіцыі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма