Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Слуцк: Дзеючы дэпутат адмовілася размаўляць з карэспандэнтам незалежнага выдання

  • Дэпутат ПП НС па Слуцкай акрузе Інэса Кляшчук
    Дэпутат ПП НС па Слуцкай акрузе Інэса Кляшчук

Дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Слуцкай акрузе Інэса Кляшчук не пацвердзіла і не абвергла свой намер удзельнічаць у выбарах у парламент.

«Я не буду з вамі размаўляць», - заявіла Інэса Кляшчук у тэлефоннай размове з карэспандэнтам незалежнай рэгіянальнай газеты «Інфа-Кур'ер». Так дэпутат Палаты прадстаўнікоў адрэагавала на пытанне, ці збіраецца яна ўдзельнічаць у выбарах ў другі раз.

Нагадаем, на мінулых выбарах Інэса Кляшчук абяцала выбаршчыкам адмяніць інстытут рэпетытарства.

У 2008-ым годзе на сустрэчы з настаўнікамі адной са школ кандыдат у дэпутаты Кляшчук заявіла: «Я буду дамагацца, каб рэпетытарства не было наогул, а ўзровень тэстаў знізіўся і адпавядаў праграме сярэдняй школы».

Акрамя таго, Інэса Кляшчук агучвала выбаршчыкам свой праект: дамагчыся адкрыцця ў горадзе моладзевага кафэ, дзе не будуць прадаваць алкаголь.

Праз чатыры гады праект так і не ўвасобілі ў жыццё.

Да абрання ў Палату прадстаўнікоў Інэса Кляшчук ўзначальвала Слуцкі райкам ГА «БРСМ».

У перыяд парламенцкіх выбараў 2008-га года кандыдат ад улады наадрэз адмаўлялася мець зносіны з незалежнай прэсай.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма