Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

На паседжанне па вылучэнні ў акруговыя камісіі ў Віцебскі аблвыканкам пускалі толькі па спісах

Таму на супольнае пасяджэнне аблвыканкаму і аблсавету не ўдалося трапіць ні сябру партыі "Справядлівы сьвет" Анатолю Родзіку, ні ўдзельніку мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Уладзіміру Правальскаму. Абодва былі прэтэндэнтамі ў склад акруговых камісій.

Спадара Родзіка, акрамя гэтага, на вылучэнне ў камісіі дэлегавала група грамадзянаў.

"У мяне было накіраванне з 12-цю подпісамі. Аднак Леанід Дарафеенка з управы арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкаму заявіў, што гэтую паперу не возьме і ў адмысловы спіс запрошаных мяне не ўключыць. Хаця гэтыя спісы незаконныя, бо выбары ў нас адкрытыя, і ў мяне ёсць  права назіраць за працэсам вылучэння. Дарафеенка казаў, што паводле рэгламенту працы, аблвыканкам мае права складаць абмежавальныя спісы. "Вы што, лічыце, што ва ўлады няма на гэта права? Вы сабраліся кантраляваць уладу?" – вось ягоныя словы. А я лічу, што мае палітычныя правы парушаныя!" – сказаў Анатоль Родзік.

Ён распавёў і пра інцыдэнт, які здарыўся з Уладзімірам Правальскім, віцебскім прадпрымальнікам, які збіраўся браць удзел у мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, але Цэнтарвыбаркам не зацвердзіў сабраныя ім подпісы:

"Правальскага не пусцілі, і ён запатрабаваў, каб выклікалі міліцыю – засведчыць факт парушэння. Аднак міліцыянты ніякіх дакументаў складаць не сталі. Маўляў, на вас матам не лаяліся, не абражалі, вас не білі? Значыцца, і парушэння няма ніякага. А што парушаюцца палітычныя правы – гэта не лічыцца?"

У аблвыканкаме вырашылі, што на працэсе вылучэння дстаткова будзе аднаго прадстаўніка ад кожнай палітычнай структуры ці грамадскай арганізацыі. Ад партыі "Справядлівы свет" быў запрошаны Мікалай Селівашка:

"Я не раўумею, у чым была праблема? Месцаў у залі хапала… і якія тут могуць быць таямніцы?"

Між тым на афіцыйным сайце аблвыканкама размешчана інфармацыя, што "на супольным пасяджэнні маюць права прысутнічаць прадстаўнікі палітычных партый" і іншых грамадскіх структур – без абмежавання колькасці. Аднак ніжэй паведамляецца, што "не прадугледжана накіраванне назіральнікаў". Хто такія "назіральнікі" і каго варта адносіць да гэтай катэгорыі, не тлумачыцца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма