Вілейка: рыхтуюцца альтэрнатыўныя кандыдаты
Выбарчая кампанія ў Вілейцы абяцае быць даволі цікавай. Стала вядома, што тут плануюць вылучэнне два альтэрнатыўных кандыдата – Уладзімір Малярчук і Іосіф Маціюн, абодва – даволі аўтарытэтныя і вядомыя ў горадзе асобы. Уладзімір Малярчук – праваабаронца, сябра АГП, Іосіф Маціюн – дэпутат Вілейскага раённага Савета дэпутатаў, прадстаўнік партыі “Справядлівы свет”.
У кожнага прэтэндэнта - сваё бачанне стратэгіі ўдзелу ў выбарах. Уладзімір Малярчук збіраецца актыўна агітаваць за байкот, і, верагодна, урэшце здыме кандыдатуру. Іосіф Маціюн, хутчэй за ўсё, наадварот – будзе заахвочваць да ўдзелу і пойдзе да канца. Не выключана, што канкурэнты будуць узгадняць свае дзеянні і нават могуць прыйсці і да агульнай дамоўленасці – у залежнасці ад сітуацыі.
Што датычыцца кандыдата ад улады – грамадска-палітычныя актывісты мяркуюць, што гэта будзе старшыня райвыканкама Яўген Сініла.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма