Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

"Чужы" дэпутат Кавалевіч прымільгаўся ў Бярозаўскім раёне

  • Дэпутат Палаты прадстаўнікоў з Івацэвіцкай акругі Леанід Кавалевіч
    Дэпутат Палаты прадстаўнікоў з Івацэвіцкай акругі Леанід Кавалевіч

Як паведамляецца ў апошнім выпуску Бярозаўскай раённай газеты “Маяк”, у артыкуле “Обсуждены вопросы развития ЖКХ”, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Леанід  Кавалевіч з рабочай паездкай пабываў у раёне 5 ліпеня.

Ён сустрэўся з кіраўніцтвам Бярозаўскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, бягучага і капітальнага рамонта аб’ектаў жыллёвага фонда, добраўпарадкаванасці, вулічнага асвятлення вёсак.

Паціху ідзе знаёмства і з біяграфіяй Кавалевіча. Чытачам ставяць пад увагу, што дзейсны дэпутат 20 гадоў узначальваў Івацэвіцкую жыллёва-камунальную гаспадарку, быў “Чалавекам года”. Падчас дэпутацкага тэрміну шмат зрабіў па ўдасканаленні суадносных заканадаўчых актаў і г.д.

Толькі ўзнікае заканамернае пытанне: з чаго б гэта дзелавыя сустрэчы “чужога” (з Івацэвіцкай выбарчай акругі) дэпутата інтэнсіўна адбываюцца ў Бярозаўскім раёне пры дзейсным бярозаўскім дэпутаце Яўгену Казімірчыку?

Нагадаем, што з 17 чэрвеня - гэта ўжо трэці артыкул са здымкамі ў Бярозаўскай раённай газеце "Маяк" пра дэпутата Кавалевіча.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"                    

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма