Слонімская выбарчая камісія засакрэцілася
Раніцай 10 ліпеня сябры Слонімскага дэмакратычнага згуртавання Іван Бедка і Віктар Марчык наведаліся ў Слонімскі райвыканкам, каб даведацца, калі адбудзецца першае паседжанне Слонімскай выбарчай акруговай камісіі № 58 – яны мелі намер папрысутнічаць наглядальнікамі ад выбаршчыкаў на гэтым паседжанні.
У райвыканкаме яны абыйшлі шэсць кабінетаў, дзе ім так ніхто і не адказаў, калі адбудзецца паседжанне акруговай камісіі. Нават сябра камісіі, якая магчыма будзе яе ўзначальваць, Алена Мачаліна сказала, што яна сама не ведае, калі адбудзецца першае паседжанне. “Калі яно адбудзецца — мы вам паведамім”, — паабяцала спадарыня Мачаліна.
Аднак аказалася, што як толькі Віктар Марчык і Іван Бедка пакінулі памяшканне райвыканкама, праз гадзіну, роўна а 12-ай, паседжанне камісіі пачалося – ніхто сябрам дэмакратычнага згуртавання пра гэта не паведаміў. Праўда, Віктару Марчыку ўсё ж удалося туды патрапіць.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма