Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Ваўкавыск: сябры акруговай камісіі - “гэта жывыя людзі…”

Жыхары Ваўкавыска 10 ліпеня ўпершыню змаглі пазнаёміцца з дзвюма інфармацыямі пра выбары. Але - не са старонак адзінай дзяржаўнай раённай газеты, а з прыватнага блогу Волковыск.by. Гэтыя інфармацыі апублікаваныя пад загалоўкамі “Состоялось первое заседание окружной избирательной комиссии Волковысского избирательного округа” і “Кто будет считать голоса избирателей”.

У першай паведамляецца, што адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне камісіі Ваўкавыскай выбарчай акругі № 48. Па прапанове сябраў камісіі старшынёй аднагалосна быў абраны нязменны Уладзімір Захарчук — намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама.

Другая інфармацыя распавядае, што склад гэтай акруговай камісіі ў параўнанні з выбарамі 2008 года абнавіўся напалову і ўсе яе сябры - вылучэнцы ад ўлады. “Это живые люди, которые живут и работают рядом с нами, это чьи-то знакомые, друзья, соседи, родственники, коллеги по работе, это они возьмут на себя ответственность и будут считать бюллетени для голосования”, - вось што цяпер пра іх ведаюць выбаршчыкі.   

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма