Першая скарга на старшыню Слонімскай выбарчай акругі № 58
Раніцай 11
ліпеня сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Іван Бедка наведаў Слонімскі райвыканкам, дзе ў кнізе скаргаў і
прапановаў напісаў скаргу на ўпраўляючую справамі райвыканкама, а цяпер ужо
старшыню Слонімскай выбарчай акруговай камісіі № 58, Алену Мачаліну.
Нагадаем, учора, 10 ліпеня, спн. Мачаліна спрабавала не дапусціць прысутнасці
назіральнікаў ад выбаршчыкаў на першым пасяджэнні акруговай камісіі.
У скарзе Іван Бедка паведаміў, што ён і Віктар Марчык , маючы на руках пратаколы з подпісамі выбаршчыкаў аб вылучэнні іх на пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі, звярнуліся да Алены Мачалінай з пытаннем пра час правядзення паседжання. Яна паведаміла, што сама не ведае, калі будзе збірацца камісія. Аднак пасяджэнне пачалося літаральна праз гадзіну пасля таго, як Бедка і Марчык пакінулі памяшканне райвыканкама. На гэтым паседжанні Мачаліна ізноў была абрана старшынёй камісіі.
Іван Бедка ў скарзе зрабіў заўвагу, што спадарыня Мачаліна абыякава ставіцца да сваіх службовых абавязкаў. Таксама ён паставіў пытанне: чаму арганізацыя выбараў праходзіць у такой засакрэчанасці?
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма