Актывісты прафсаюза РЭП скардзяцца ў суд на дыскрымінацыю
Прадстаўнікі Беларускага Прафаюза Радыёэлектроннай прамысловасці накіравалі скаргу ў Брэсцкі абласны суд.
Як паведаміў прававы інспектар прафсаюза Уладзімір Малей, 4 сябры прафсаюза - Зінаіда Міхнюк, Сяргей Вакуленка, Аляксандра Гурына і ён сам - не пажадалі мірыцца з дыскрымінацыяй па прафсаюзнай прыналежнасці і звярнуліся ў Брэсцкі абласны суд. Яны просяць лічыць незаконным і неабгрунтаваным рашэнне Прэзідыума Брэсцкага аблсавета і аблвыканкама ў частцы неўключэння ў склад акруговых выбарчых камісій. Просяць абавязаць прэзідыум прыняць новае рашэнне па стварэнні акруговых камісій, у якія былі вылучаны актывісты незалежнага прафсаюза, і уключыць іх у склад гэтых камісій.
Па словах Уладзіміра Малея, сябрам прафсаюза РЭП чамусьці не знайшлося ніводнага месца ў камісіях, у той час як прадстаўнікам дзяржаўнага прафсаюза адведзена ажно 15 месцаў. Такі падыход, у сваю чаргу, не выклікае даверу да працэсу фармавання акруговых выбарчых камісій.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма