Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Нязменны кіраўнік усіх выбарчых кампаній у Гомельскай вобласці пайшоў на пенсію

Шмат гадоў намеснікам упраўлення арганізацыйна-кадравай працы Гомельскага аблвыканкаму працаваў Аляксандр Усаў. Ён звычайна курыраваў усе выбарчыя кампаніі ў рэгіёне, а таксама працаваў у абласных выбарчых камісіях на прэзідэнцкіх выбарах.

У гэтым годзе парламенцкія выбары пройдуць упершыню за шмат гадоў без удзелу Аляксандра Усава. Але не варта чакаць нейкіх змяненняў ці лібералізацыі выбарчага працэсу ў рэгіёне – ужо зараз, на этапе фармавання акруговых камісій улада прадэманстравала, што ад сваіх прынцыпаў, філасофіі і метадалогіі правядзення выбарчых кампаній яна не адступіць ні на крок, будзе узначальваць выбарчы працэс Аляксандр Усаў, ці нехта іншы – відаць, не іграе ніякай ролі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма