Намеснік губернатара мае намер балатавацца па Рагачоўскай акрузе
Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Надтачаеў мае намер вылучыць сваю кандыдатуру на парламенцкіх выбарах па Рагачоўскай выбарчай акрузе.
Пра гэта “Праваабаронцам за свабодныя выбары” паведаміла крыніца ў Рагачоўскім райвыканкаме.
Уладзімір Надтачаеў кіруе ў аблвыканкаме пытаннямі развіцця будаўнічага комплексу, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, надзвычайных сітуацый, абароны насельніцтва ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (акрамя сацыяльных пытанняў па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС), размеркавання і выкарыстання капітальных укладанняў, удакладняе афіцыйны сайт Гомельскага аблвыканкама.
Надтачаеў таксама кіруе футбольнай федэрацыяй Гомельскай вобласці. Як паведаміла наша крыніца, у Рагачове пражываюць бацькі абласнога чыноўніка.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма