Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Баранавічах выбарчым працэсам кіруюць жанчыны

Так, старшынёй Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 абраная Латышава Таццяна, вылучаная ад рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза працоўных дзяржаўных і іншых устаноў. Яе намесніца – Шпак Галіна Якаўлена, вылучаная ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Сакратар - Чылік Таццяна, вылучаная ад грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міра”.

Такая ж карціна назіраецца і ў Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6. Па прапанове гарвыканкама яе кіраўніком абрана Шукала Тамара, вылучаная ад калектыва ясляў-сада № 27. Яе намесніца – Антонава Ларыса Мікалаеўна, вылучаная ад рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза працоўных дзяржаўных і іншых устаноў. Сакратар АВК № 5– Карпік Таццяна, вылучаная ад грамадзян шляхам збору подпісаў.

Апякунства над выбарчым працэсам 2012 года ажыццяўляе таксама жанчына: загадчыца аддзела арганізацыйна-кадравай працы гарвыканкама Дудко Вольга.

Што тычыцца месцаў працы сяброў АВК № 5 і 6, то ўсе яны прадстаўнікі дзяржаўных структур і ўстаноў, праўладных палітычных партый і арганізацый. З 26 асобаў толькі адзін прадстаўнік Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” - Карапетаў Эдуард.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма