Гародня: Паляванне на бюлетэні “За справядлівыя выбары”
Гарадзенскія актывісты Беларускай Партыі левых Віктар Міхальчык і Павел Станеўскі 11 ліпеня везлі ў машыне бюлетэні “За справядлівыя выбары”. На тэрыторыі Дзяржынскага раёну аўтамабіль дагнала машына ДАІ.
Супрацоўнік дарожнай аўтаінспекцыі сказаў, што нібыта гэтая машына была заўважана каля дому, які абакралі, і запатрабаваў адчыніць багажнік. Убачыўшы там друкаваную прадукцыю, міліцыянт стаў з нейкім стэлефаноўвацца, пасля чаго паведаміў, што павінны прыехаць спецыялісты. Чакаць іх давялося каля гадзіны.
Прыехаўшыя “спецыялісты” ўзялі ў Міхальчыка і Станеўскага тлумачэнні, пералічылі пры панятых друкаваныя матэрыялы. Пасля гэтага затрыманых актывістаў даставілі ў Фаніпаль. Там Міхальчыку і Станеўскаму паведамілі, што начальнік Дзяржынскага РАУС загадаў даставіць іх у Дзяржынск. Прытым машыну пагражалі загнаць на штрафстаянку. Урэшце, па загадзе начальніка РАУС, так і здарылася – аўтамабіль загналі на штрафстаянку для высвятлення акалічнасцяў. Даішнік, праверыўшы нумар кузава аўтамабіля, сказаў, што замест літары “V” бачыць літару “О”. Віктар Міхальчык і Павал Станеўскі збіраюцца абскарджваць такія абсурдныя і незаконныя дзеянні дзяржынскай міліцыі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма