Выбаршчыкі з Пружанскай акругі скардзяцца ў суд
У Брэсцкі абласны суд накіравана скарга ад грамадзянаў, якія пражываюць на тэрыторыі Пружанскай выбарчай акругі №9, якія вылучалі ў акруговую камісію свайго прадстаўніка Анатоля Сахарушу.
Рашэннем прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 9 ліпеня Анатоль Сахаруша не быў ўключаны ў склад акруговай выбарчай камісіі.
Выбаршчыкі палічылі гэтае рашэнне незаконным, якое абмяжоўвае іх канстытуцыйныя правы. Анатоль Сахаруша мае дастатковы досвед працы ў выбарчых кампаніях - неаднаразова ўдзельнічаў у якасці кандыдата ў дэпутаты і назіральніка, быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва ў 2010 г. На думку жыхароў акругі, неўключэнне іх прадстаўніка ў склад камісіі як прадстаўніка ад грамадзянаў прывядзе да атсутнасці грамадскага кантролю за выбарамі, што толькі падвышае недавер выбаршчыкаў да вынікаў выбараў.
Грамадзяне просяць Брэсцкі абласны суд адмяніць рашэнне прэзідыума ад 9 ліпеня і абавязаць прэзідыум прыняць новае рашэнне і ўключыць сп.Сахарушу ў склад акруговай камісіі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма