Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Як вядомаму дэмактывісту ўдалося патрапіць у акруговую камісію

  • Актывіст АГП Аляксандр Валчанін
    Актывіст АГП Аляксандр Валчанін

Дэмакратычны актывіст, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Валчанін стаў сябрам акруговай выбарчай камісіі Жодзінскай выбарчай акругі № 64.

Аляксандр Валчанін вылучаўся ў акруговую камісію не ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, а сабраўшы подпісы па месцы працы - на станцыі хуткай дапамогі, дзе ён працуе фельчарам.

«Падумаў, што так будзе лепш, як аказалася, не пралічыўся, - распавёў Аляксандр Валчанін. - Думаў, калі не прымуць у склад камісіі, буду балатавацца. Прынялі. Кандыдатам зараз вылучацца не буду».

Акрамя Валчаніна ні адзін жодзінскі дэмактывіст не выказваў жадання працаваць у акружкаме. У акруговай выбарчай камісіі Жодзінскай выбарчай акругі № 64 у асноўным пераважаюць начальнікі сярэдняга звяна. Старшынёй стаў начальнік аддзела Жодзінскага гаргазу Афанасенка.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма