Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

“Івацэвіцкі веснік” нахвальвае дэпутата Кавалевіча

  • Дэпутат Палаты прадстаўнікоў з Івацэвіцкай акругі Леанід Кавалевіч
    Дэпутат Палаты прадстаўнікоў з Івацэвіцкай акругі Леанід Кавалевіч

Дзяржаўная газета “Івацэвіцкі веснік” рэкламуе дэпутата Івацэвіцкай выбарчай акругі № 11. Артыкул, змешчаны на сайце выдання ў рубрыцы “Соцыум” называецца “Пра работу дэпутата Л.М. Кавалевіча са зваротамі”.

Публікацыя пачынаецца некалькімі лістамі падзякі ад грамадзян, якім дапамог дэпутат. Потым сам спадар Кавалевіч нахвальвае сябе, распавядаючы, што  “правёў больш за 400 сустрэч з выбаршчыкамі, 50 прыёмаў грамадзян, на якіх прыняў больш за 300 выбаршчыкаў … За мінулы тэрмін дэпутацкай дзейнасці гэтага склікання вырашаны 24 пытанні, якія ставіліся перада мной мясцовай выканаўчай уладай, на сустрэчах у калектывах, а таксама ўзятыя па сваёй ініцыятыве. Сярод іх нямала праблемных, якія не вырашаліся гадамі, нягледзячы на намаганні выканаўчай і заканадаўчай улады раёна”

На пытанне карэспандэнта, ці не варта дэпутату Парламента сканцэнтравацца на законатворчай дзейнасці, Леанід Кавалевіч адказаў, што, наадварот, дэпутат павінен жыць праблемамі выбаршчыкаў, якія ўзнікаюць у тым ліку і праз недасканаласць заканадаўства, і дапамагаць вырашаць гэтыя праблемы. Вядома, выбарчая кампанія – самы час, каб дэпутату нагадаць пра сваю самаадданасць народу.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма