Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Барысаў: вылучэнцы ад АГП вырашылі не аспрэчваць неўключэнне ў акруговыя камісіі

Вылучэнцы ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі барысаўчане Рэгіна Вільтоўская і Алег Мацкевіч не ўключаны ў склад двух барысаўскіх акруговых тэрытарыяльных камісій.

Ад АГП у акружкам Барысаўскай гарадскога выбарчай акругі № 62 вылучаўся праваабаронца Алег Мацкевіч, а ў акруговую выбарчую камісію Барысаўскай сельскай выбарчай акругі № 63 - сябра АГП Рэгіна Вільтоўская. Абодва яны не ўвайшлі ў камісіі.

Як патлумачыў Алег Мацкевіч, АГП вырашыла не аспрэчваць неўключэнне ў акруговыя камісіі. «У прынцыпе, аспрэчванне, мяркуючы па досведзе мінулых выбарчых кампаній, не прыводзіла да пажаданага выніку. Па крайняй меры, у нас у Барысаве і Барысаўскім раёне», - сказаў Мацкевіч.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма