Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

“Бабруйскае жыццё” піярыць мясцовых дэпутатаў: “дзеля горада, дзеля людзей”

  • Рэдакцыя газеты "Бабруйскае жаццё"
    Рэдакцыя газеты "Бабруйскае жаццё"

У 51-м нумары газеты райвыканкама “Бабруйскае жыццё” апублікаваны два інтэрв’ю з дзеючымі дэпутатамі гарсавета - у новай рубрыцы “Старонка гарсавета дэпутатаў. Дзеля горада, дзеля людзей”.

У першым з іх, пад назвай “Мы стараемся быть в гуще событий”, аўтар размаўляў са старшынёй Савета дэпутатаў. Міхаіл Кавалевіч расказаў “БЖ” аб тым, як дэпутаты прымалі актыўны ўдзел у святкаванні Дня горада і Дня незалежнасці. “Актыўная жыцёвая пазіцыя, мабыць, галоўнае, што адрознівае нашых дэпутатаў ад звычайных бабруйчан”, - кажа старшыня гарсавета.

Далей Кавалевіч пералічае, што менавіта рабілі дэпутаты на святкаваннях: нехта “прымаў наказ” ад выбаршчыкаў, нехта варыў супы на фестывалі ежы, нехта надаваў шмат увагі людзям…

Другое інтэрв’ю пад назвай “Все начинается с общения” аўтары рупара гарвыканкама зрабілі з дэпутатам выбарчай акругі № 39 і па сумяшчальніцтву галоўным лекарам паліклінікі №7 Ірынай Нецвятаевай. Жанчына распавядае пра сваю дзейнасць і пералічае, з кім супрацоўнічае яе камісія па сацыяльных пытаннях. Гэта, канешне ж, “Белая Русь” і саюз ветэранаў вайны ў Аўганістане. “Чацвёра з нас (дэпутатаў з камісіі па сацпытаннях) былі старшынямі ўчастковых выбарчых камісій на мінулых выбарах у Палату прадстаўнікоў і выбарах прэзідэнта”, - цытуе словы Ірыны Нецвятаевай “Бабруйскае жыццё”. Дэпутатка адзначае, што да гэтых выбараў яны таксама рыхтуюцца і “гатовыя прагаласаваць за далейшы росквіт і стабільнасць нашай краіны”.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма