Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Мінск: хто прадстаўляе інтарэсы "грамадзянаў" у акруговых камісіях?

Біяграфіі сябраў камісій “ад групы грамадзянаў” сведчаць, што большасць з іх належыць да праўладных грамадскіх арганізацыяў ці кіраўніцтва адміністрацыі раёнаў. Яны і раней удзельнічалі ў выбарчых камісіях. Праўда, тады падавалі заяўкі ад арганізацыяў, а сёлета ўжо ад групы грамадзянаў шляхам збору подпісаў.

На Васняцоўская выбарчая акрузе №93 будзе працаваць Сярова Тамара Георгіеўна, якая з 1991 года з’яўляецца старшынёй завадской раённай ГА “Беларускае таварыства інвалідаў”. Інтарэсы грамадзянаў на Свіслацкай выбарчай акрузе № 94 будзе прадстаўляць намесніца дырэктара па ідэалагічных, кадравых і агульных пытаннях ГПКУП “Мінскі хладакамбінат №2” Бортнік Людміла Іванаўна.  У 2010 годзе яна ўваходзіла ў склад Ленінскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праўда, тады яе вылучалі ад РГА “Белая Русь”.

Ад групы грамадзянаў таксама вылучаліся дзяржаўныя служачыя. Напрыклад, Казаннікава Святлана Алегаўна – галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай працы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, якую зацвердзілі для Кастрычніцкай акруговай камісіі № 97. На папярэдніх парламенцкіхвыбарах яна падавала заяўку ад “Беларускі саюз жанчын”.

У выбарчай акрузе  паўдзельнічае таксама былы старшыня Мінгарвыканкама - Ярмошын Уладзімір Васільевіч. Гэтую пасаду ён займаў з 1995 па 2000 гады. Пасля трагедыі на Нямізе ў 1999, калі ў даўцы ў метро загінула больш за50 чалавек, падаваў у адстаўку, аднак Лукашэнка адхіліў заяву. Напрацягу года – 2000-2001 – быў старшынём Савета Міністраў РБ. Далей Ярмошын займаў пасаду кіраўніка прадстаўніцтва ААТ “Мабільныя ТэлеСістэмы”(2002-2003 гг.). Пэўны час з’язджаў на жыхарства ў Маскву. З 2003 – дырэктар будаўнічай кампаніі “Знешэканобуд”, якой належыць буйны комплекс “Славянскі квартал” на пр-це Пераможцаў у Мінску. Яромошын – прафесійны чыноўнік, ён таксама быў чальцом Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходуРЮ (1996-2000), чальцом Камісіі па эканоміцы,бюджэту ды фінансах. Ягонае ўключэнне ў Фрунзенскую выбарчую акругу №101 ініцыяваў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, спасылаючыся на тое, што Уладзімір Ярмошын – ганаровы жыхар Мінска.

Чальцом Заходняй выбарчай акругі № 102 стала Начоўкіна Галіна Анатольеўна. І хоць працуе яна галоўным спецыялістам Аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “АЗБ Беларусбанк”, таксама з’яўляецца сябрам прэзідыума ГА “Беларускі саюз жанчын”, на сёлетнія выбары яна вылучалася ад групы грамадзянаў шляхам збору подпісаў. Начоўкіна нарадзілася ў Шклоўскім раёне, філолаг па адукацыі. Была другім сакратаром Фрунзенскага райкома камсамола, выпускніца вышэйшай партыйнай школы.

Сярод чальцоў выбарчых акругаў будуць працаваць і  былыя дэпутаты. Напрыклад, на Матусевіцкім №103 - Аляксанава Ірына Аляксандраўна, якая ў 2004-2008 была намесніцай старшыні Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў. У снежні 2010 года разам з чыніоўнікамі і прадстаўнікамі праўрадавых арганізацыяў падпісала зварот да грамадзянаў, накіраваны на падтрымку кандыдата Лукашэнку на прэзідэнцкіх выбарах. Аляксанава з’яўляецца старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі ГА “Беларусі саюз жанчын”.

Яшчэ тры прадстаўніцы “Беларускага саюза жанчын” будуць у складзе выбарчай акругі. На Кальварыйскай № 104 - Жаголкіна Зінаіда Уладзіміраўна. Падчас выбараў у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў XXIV склікання яна ўзначальвала Фрунзенскую выбарчую камісію. На Каліноўскай №108 - Бацян Марыя Аляксандраўна, якая на выбарах у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў XXIV  склікання вылучалася ад ГА “БСЖ” і была старшынёй Першамайскай выбарчай камісіі. Дарэчы, на парламенцкіх выбарах-2008 яна прайшла на Каліноўскую акругу таксама ад саюза жанчын. Але сёлета – ужо ад групы грамадзян. На Уручскай № 109 - Пужэвіч Таісія Канстанцінаўна – старшыня Першамайскай раённай арганізацыі ГА “БСЖ”. З’яўляся дырэктарам прадпрыемства “Малочная кухня “Татошка”. У 2003 годзе ўваходзіла ў склад сталай мандатнай камісіі па галоснасці, самакіраванні і правапарадку Мінскага гарадскога савета дэпутатаў. На выбарах 2008 года яе вылучалі ва Уручскую акругу ад саюза жанчын.

Зорка беларускай эстрады – Ярмоленка Анатоль Іванавіч – выявіў жаданне папрацаваць у Старавіленскай выбарчай акрузе № 105. Ён неаднаразова быў заўважаны ў якасці выканаўцы на праўладных канцэртах і праграмах, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў-2006 прэзентаваў песню “Слухай бацьку”, якая асацыюецца з асобай Лукашэнкі. Як і Ярмошын, Ярмоленка – ганаровы жыхар Мінска. А яшчэ ў 2007 годзе яго ўключылі ў склад Сталай камісіі па забеспячэнні дарожнага руху пры Савеце Міністраў РБ.

Сябрам Усходняй выбарчай акругі № 107 стаў дырэктар Дзіцяча-юнацкага клубуфізпадрыхтоўкі №23 Савецкага раёна. Нягледзячы на тое, што ён уваходзіць у праўладны Беларускі прафсаюз супрацоўнікаў адукацыі і навукі, вылучаўся спадар Злобін ад групы грамадзян шляхам збору подпісаў.

Знакаміты беларускі спартсмен Мядзведзь Аляксандр Васільевіч як ганаровы грамадзянін Мінска і прадстаўнік групы грамадзян увайшоў у Партызанскую выбарчую акругу № 110. За перамогі ў спорце ён уваходзіць у камісію па міжнароднай дзейнасці Нацыянальнага алімпійскага камітэта РБ.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма