Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Школьных настаўнікаў прымусова запісваюць у праўладныя партыі

Такім чынам мінскіх педагогаў рыхтуюць да вылучэння ў назіральнікі за парламенцкім выбарамі.

Прадстаўнікі раённых аддзелаў адукацыі наведваюць сталічныя школы, дзе масава запісваюць настаўнікаў у прадзяржаўныя партыі кшталту “Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі” ці “Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці”. Такія звесткі дайшлі пра гімназію №56, але настаўнікі кажуць, што з такімі самымі “прапановамі” звярталіся і да іх калегаў з іншых школ. Прадстаўнікі  раённых аддзелаў адукацыі  тлумачаць, што “назіральнік-настаўнік” – гучыць несалідна, а вось “сябра партыі” – зусім іншая справа.

Выглядае на тое, што ўлады збіраюцца прадэманстраваць, што сярод назіральнікаў на парламенцкіх выбарах будуць прысутнічаць не толькі прадстаўнікі працоўных калектываў і праўладных грамадскіх арганізацыяў, але і прадстаўнікі шматлікіх палітычных партыяў.

Гімназія №56 знаходзіцца на вуліцы Варанянскага.  Яна займае 564 месца ў рэйтынгу лепшых школ Беларусі. На сайце гімназіі паведамляецца: “Большая частка вучняў 1-7 класаў уваходзяць ў піянерскую дружыну імя Варанянскага. Лагічным працягам  выхаваўчай і ідэалагічнай працы з'яўляецца магчымасць навучэнцаў стаць сябрам БРСМ”. Цікава, што для 11-класнікаў прапануецца факультатыўны курс на тэму “Дэмакратыя і сучаснасць”. Дырэктар гімназіі – Лешчанка Руслана Віктараўна – на прэзідэнцкіхвыбарах-2010 уваходзіла ў склад участковай выбарчай камісіі № 42, яе вылучала Кастрычніцкая раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын”.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма