Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Смаргоні нарэшце апублікавалі, дзе забаронена праводзіць пікеты

Смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў паведаміў, што нарэшце, праз два тыдні пасля прыняцця, было абнародавана рашэнне райвыканкама аб вызачэнні месцаў для правядення пікетаў па зборы подпісаў. Рашэнне было апублікавана ў апошнім нумары газеты “Светлы шлях”. На афіцыйным райвыканкамаўскім сайце, дзе можна было б аператыўна размяшчаць выбарчыя дакуманты, да гэтага часу нават няма адпаведнай рубрыкі.

На першы погляд, рашэнне аб забароненых месцах – даволі дэмакратычнае. Тут няма стандартных “50 метраў” ад пэўных аб’ектаў, і ў пераліку – толькі 3 пункты: плошча імя Леніна, вуліца Леніна і вуліца Савецкая. Але, як адзначае Алесь Дзергачоў, гэтыя месцы – і ёсць самыя цэнтральныя і шматлюдныя, і традыцыйна пікеты выстаўляліся менавіта на вуліцы Леніна, якая раней не была ў ліку забароненых.

Сапраўды, знайсці ўдалыя пункты для пікетавання па-за акрэсленымі ў выканкамаўскім рашэнні месцамі – наўрад ці магчыма.

На здымку: Гэтае месца, дзе заўсёды раней ладзіліся пікеты – зараз у ліку забароненых.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма