Слонім: першыя інфармацыі пра выбары — пра месцы, забароненыя для пікетаў
На сайце Слонімскага райвыканкама з’явілася нарэшце рубрыка на рускай мове “Выборы в Палату представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва”. Праўда, пад гэтай рубрыкай змешчана толькі адна інфармацыя аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетаў па зборы подпісаў. Інфармацыя аб складзе акруговай камісіі адсутнічае.
А вось першыя знаёмствы слонімцаў з публікацыямі пра выбары ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў слонімская раённая газета “Слонімскі веснік” пачала толькі 11 ліпеня з трох інфармацый. Адна з іх апублікавана на першай старонцы газеты і дзве — на другой. Дзве інфармацыі агенцтва БЕЛТА, а вось адна — мясцовая. Яна мае назву “Определены места, запрещенные для пикетирования”.
Як відаць, сайт Слонімскага райвыканкама і дзяржаўная “раёнка” знаёмства слонімцаў з выбарамі пачала з забароненых месцаў для правядзення пікетаў. Прачытаўшы гэты спіс, вынікае, што пікеты забаронена праводзіць ва ўсім цэнтры Слоніма, а таксама на рынках горада. Там, дзе людна — там пікетаваць забаронена. А збор подпісаў, наогул, невядома, у якім месцы горада можна распачынаць. Бо амаль усюды забаронена. Застаюцца месцы для пікетаў — гэта мікрараёны горада.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма