Пінскія СМІ працягваюць “захоўваць нейтралітэт” у асвятленні выбарчай тэматыкі
За мінулы тыдзень афіцыйныя газеты “Пінскі веснік” і “Полесская правда” абмежаваліся толькі размяшчэннем інфармацыі ад БелТА. Яшчэ выданні размесцілі на сваіх старонках спісы круючых органаў пінскіх акруговых выбарчых камісій, праўда абмежаваліся толькі прозвішчамі і пасадамі ў камісіі гэтых людзей. А, вось месцы працы старшыняў іх намеснікаў і сакратароў камісій засталіся для чытачоў невядомымі.
Акрамя таго, газета “Пінскі веснік” амаль у кожным нумары ўзгадвае аб дзеючым дэпутаце ПП НС ад Пінскай гарадской акругі №14 Зінаідзе Мандроўскай, што ўскосна пацвярждае яе намер вылучацца на другі дэпутацкі тэрмін. Варта дадаць, што і “Палеская праўда” ўпершыню надрукавала інтэрвью з дэпутатам ад Пінскай сельскай акругі №15 Канстанцінам Шэўчыкам.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма