Баранавіцкая міліцыя адмаўляецца заключаць дамову па ахове грамадскага парадку падчас пікету
Грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 14 ліпеня атрымаў ліст з Баранавіцкага гарадскога аддзела ўнутраных спраў за подпісам намесніка начальніка аддзела падпалкоўніка міліцыі Судніка Эдуарда. У ім паведамляецца, што гарадская міліцыя адмаўляецца заключыць дамову з Мікалаем Чарнавусам па ахове грамадскага парадку падчас запланаванага ім пікету 25 ліпеня, бо гарвыканкам не дазволіў пікет. Пры гэтым, рашэння гарвыканкама яшчэ няма.
– На запланаваным пікеце я хачу сказаць, што на выбарах самавылучэнцы заўсёды сутыкаюцца з “недакладнымі” подпісамі, і акруговыя камісіі не рэгіструюць дэмакратычных кандыдатаў. Сваім пікетам я хачу звярнуць увагу грамадскасці на падвойныя стандарты нашай улады ў адносінах праверкі падпісных лістоў і несумленнасці нашых выбараў. І крыўдна за нашую міліцыю, якая ж сама парушае закон і служыць не народу, а выконвае антыканстытуцыйныя патрабаванні гарадскіх уладаў,– патлумачыў Мікалай Чарнавус.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма