Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Вылучэнне кандыдатаў: інфармацыя з рэгіёнаў

  • Выстава палітычнай налепкі
    Выстава палітычнай налепкі

Брэст

Кіраўнікі абласной і гарадской арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі і Ганна Канюс не здолелі з першай спробы падаць дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Як распавёў Ігар Маслоўскі, спачатку заявы на фармаванне ініцыятыўных груп у яго адмовіліся прымаць у Брэсцкай-Цэнтральнай выбрачай акрузе №2, а ў Ганны Канюс – у Брэсцкай-Заходняй акрузе №1. У абодвух выпадках у акруговых выбаркамах спасылаліся на тое, што час для фармавання ініцыятыўных груп яшчэ не наспеў, і прымаць адпаведныя заявы яны пачнуць 15 ліпеня. Старшыням выбрачых камісій спатрэбілася кансультацыя з прастаўнікамі аблвыканкаму, каб урэшце прыняць заяўкі ад сацыял-дэмакратаў. Па словах Маслоўскага, гэты прыклад цудоўна ілюструе ўзровень дасведчанасці тых, каго абралі кіраваць выбаркамі на мясцовым узроўні.

І Ігар Маслоўскі, і Ганна Канюс збіраюцца паўнавартасна ўдзельнчаць ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі і выкарыстоўваць любыя легальныя магчымасці для распаўсюджвання сярод выбаршчыкаў ведаў пра сацыял-дэмакратычныя каштоўнасці. У абедзьвюх ініцыятыўных групаў па вылучэнню гэтых асобаў будзе па 70 чалавек.

 

Пінск

Сябра Партыі БНФ Аляксандр Рамановіч выказаў жаданне паўдзельнічаць у выбарах у ПП НС па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14. Ён будзе вылучацца ад сваёй партыі і плануе выкарыстаць кампанію для інфармавання насельніцтва аб сітуацыі ў краіне. Спадар Рамановіч прымае удзел амаль ва ўсіх выбарчых кампаніях, мае досвед працы ва ўчастковай выбарчай камісіі.

Пра магчымы ўдзел у выбарах іншых кандыдатаў пакуль інфармацыі няма.

 

Полацк          

Віцебская актывістка, каардынатар кампаніі «Гавары праўду» па Віцебскай вобласці Лідзія Сагідуліна падала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 28. У склад групы ўжо ўваходзяць больш за 40 чалавек, аднак Лідзія Дзмітрыеўна збіраецца дапоўніць існуючы спіс. Па словах актывісткі, яна, віцябчанка, збіраецца балатавацца ў Полацку, таму што гэта вельмі важны для краіны горад, а мясцовыя актывісты кампаніі «Гавары праўду» па шэрагу прычын не могуць вылучаць свае кандыдатуры на маючых адбыцца выбарах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма