У Беларусь прыбывае ацэначная місія БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі
Ацэначная місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ па назіранні за выбарамі прыбывае ў Беларусь 16 ліпеня. Пра гэта БелаПАН паведаміла старшыня беларускага Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
«Сёння ў абед місія прыбывае ў Мінск, вечарам у мяне запланаваная з імі сустрэча», — сказала яна.
Паводле слоў Ярмошынай, у склад ацэначнай місіі ўваходзяць эксперты. «Яны ацэняць, які, на іх думку, неабходны колькасны склад місіі назіральнікаў за выбарамі ў Беларусі. Затым рашэнне аб колькасці місіі будзе прымацца кіраўніцтвам АБСЕ», — паведаміла яна.
У Беларусі ацэначная місія будзе знаходзіцца з 16 па 18 ліпеня.
Трэба адзначыць, што кіраўнікі ЦВК Беларусі крытычна ацэньваюць работу назіральнікаў АБСЕ.
Так, на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама 19 чэрвеня Ярмошына папракнула АБСЕ ў тым, што выніковыя справаздачы па назіранні за выбарамі «пішуцца не самімі назіральнікамі, а чыноўнікамі, якія ажыццяўляюць гэтыя функцыі ў кабінетах».
Каментароў пакуль няма