Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

“Полесская правда” перарвала перадвыбарчае маўчанне

Цікава, што газеты не было ў продажы праз шапікі гандлёвай сеткі “Брэстаблсаюздрук”, прадаўшчыцы сцвярджалі, што выданне пазначана ў накладной, але ж не было дастаўлена.

На старонках суботняга выпуску газеты № 56 ад 14.07.2012  апублікавана вялікае інтэрвью са старшынёй акруговай камісіі Пінскай сельскай выбарчай акругі №15 Валерыем Міленчуком. У артыкуле падкрэслена, што матэрыял зроблены адразу пасля абрання спадара Міленчука кіраўніком камісіі. У сваім інтэрв’ю старшыня камісіі распавёў пра этапы выбарчай кампаніі ў ПП НС Беларусі, то бок фактычна паўтарыў каляндарны план маючых адбыцца парламенцкіх выбараў. Напрыканцы свайго выступу спадар Міленчук падкрэсліў, што надыходзячыя выбары -  найважнейшая палітычная кампанія бягучага года, таму прыняць у ёй удзел – грамадзянскі абавязак кожнага з нас.

Варта дадаць, што ў гэтым жа нумары “Палеская праўда” апублікавала спіс сябраў акруговай камісіі Пінскай сельскай  выбарчай акругі № 15 з пазначэннем спосабаў іх вылучэння. У асноўным вылучалі сваіх прадстаўнікоў у камісію праўладныя грамадскія арганізацыі, працоўных калектывы грамадзяне – праз подпісы. Месцы працы сяброў камісіі сарамліва змоўчваюцца. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма