Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Салігорск: Праваабаронцы патрабуюць тлумачэнняў па забароненых месцах

  • Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка
    Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Праваабаронца Беларускага Хельсінскага камітэту Леанід Мархотка просіць унесці змены ў рашэнне Салігорскага райвыканкаму  “Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетаванняў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў”.

Як ужо паведамлялася раней, правядзенне пікетаванняў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў было забаронена на аўтавакзалах гарадскога пасёлка Чырвоная Слабада і горада Салігорска, на чыгуначным вакзале Салігорска, а таксама на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, суда, пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абараназдольнасць і бяспеку дзяржавы.

Леанід Мархотка накіраваў старшыні Салігорскага райвыканкаму зварот, у якім просіць растлумачыць і даць інфармацыю ў сродках масавай інфармацыі горада Салігорска і раёна, якія менавіта арганізацыі адносяцца да тых, што забяспечваюць абараназдольнасць і бяспеку дзяржавы ў Салігорскім раёне. Таксама праваабаронца патрабуе дапоўніць рашэнне “Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетаванняў” пералікам месцаў і тэрыторый канкрэтных арганізацый, што забяспечваюць вышэйадзанчаную абараназдольнасць і бяспеку дзяржавы на Салігоршчыне.

Гэткія захады, на думку праваабаронцы, дазволяць пазбегнуць парушэнняў і ўзнікнення канфліктных сітуацый пры зборы подпісаў ініцыятыўнымі групамі кандыдатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма