Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Жлобін: ініцыятыўныя групы рэгіструюць старшыня выканкаму і прадстаўнік “Справядлівага свету”

  • В.Рыбчанка выступае ў судзе.
    В.Рыбчанка выступае ў судзе.

Кіраўнік жлобінскай раённай партыі левых “Справядлівы свет” Валеры Рыбчанка падаў заяўку на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

–Дакументы падаваліся ў нядзелю, 15 ліпеня, прымала іх сакратар камісіі Валянціна Няхай, – распавёў спадар Рыбчанка. – Ніякіх прэтэнзій да дакументаў не было. Сакратар таксама паведаміла, што ніякіх пытанняў па рэгістрацыі маёй ініцыятыўнай групы быць не павінна.

У спісе заявак на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы крыху раней за Валерыя Рыбчанку з’явілася прозвішча кіраўніка Жлобінскага райвыканкама Леаніда Апанасюка.

–Пасля з’езду партыі і рэгістрацыі нашай ініцыятыўнай групы мы адразу пачнем выстаўляць пікеты і збіраць подпісы, – кажа Рыбчанка. – Паралельна, я думаю, будзе вылучацца хто-небудзь з БМЗ.

Такім чынам, на сённяшні дзень па Жлобінскай акрузе кандыдатам у дэпутаты жадаюць стаць як мінімум два чалавека,  адзін з якіх – прадстаўнік ад улады. Астатнія партыі Жлобіна пакуль вызначаюцца са сваім удзелам у парламенцкіх выбарах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма