Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Орша: Назіральнікаў зарэгістравалі пры акруговых камісіях


У Аршанскім рэгіёне прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага камітэта рэгіструюцца назіральнікамі пры акруговых выбарчых камісіях.

Так, у Лепельскай акруговай камісіі № 23 акрэдытаваны сябра БХК Ігар Казмерчак, у Аршанскай гарадской № 26 - Аляксандр Масалкоў, у Аршанскай Дняпроўскай № 27 - Васіль Бераснеў і ў Сенненскай № 30 - Леанід Цімашкоў.

Якіх-небудзь праблем пры рэгістрацыі ні ў каго не ўзнікла.

Назіральнікі плануюць прысутнічаць на ўсіх паседжаннях акруговых камісій.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма