Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Орша: ператрус у рэдактара незалежнага сайта

  • Ігар Казмерчак
    Ігар Казмерчак

Як паведаміў рэдактар ​​незалежнага сайта orsha.eu Ігар Казмерчак, да яго дадому уварвалася з ператрусам група супрацоўнікаў міліцыі і людзей у цывільным. Паводле яго слоў ператрус звязаны з дзейнасцю інтэрнэт-сайта.

Праваабаронцаў РПГА "БХК" Васіля Бераснева і Аляксандра Шутава ў кватэру міліцыя не пусціла. Прыкладна ў 12.30 з кватэры быў вынесены сістэмны блок кампутара.

Незалежны інтэрнэт - сайт orsha.eu існуе ўжо некалькі гадоў. Ён рэгулярна асвятляе дзейнасць органаў улады і грамадскіх структур Аршанскага рэгіёна.

Акрамя таго, Ігар Казмерчак з'яўляецца доўгатэрміновым назіральнікам за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў НС РБ 2012 года ў межах кампаніі

«Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма