Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Гарадзеншчына: дэмакраты пачынаюць рэгістравацца

Прадстаўнікі дэмакратычных партый, якія бяруць удзел у выбарчай кампаніі, пачынаюць падаваць дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў і чакаюць партыйнага вылучэння на рэгістрацыю сваіх кандыдатур.

Некаторыя партыі чакаюць правядзення адпаведных з’ездаў. Найбольш актыўная пакуль Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, якая падала на рэгістрацыю спісы трох ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў грамадзянаў за кандыдатаў у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў у трох выбарчых акругах Гародні. Сярод іх - рэгіянальныя лідары Віктар Міхальчык і Павел Станеўскі. Рыхтуецца падача аналагічнай заяўкі у Слоніме. Яшчэ ў дзвюх акругах “Справядлівы свет” будзе вылучаць кандыдатаў непасрэдна ад партыі.

Каля сямі кандыдатаў па Гарадзеншчыне збіраецца вылучаць Партыя БНФ. Па адной з гарадзенскіх акругаў кандыдатам у дэпутаты напэўна будзе рэгістравацца старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Вадзім Саранчукоў. Збіраецца вылучацца ад БНФ і бярозаўскі грамадска-палітычны актывіст Сяргей Трафімчык. Актывіст кампаніі “Гавары праўду!” Дзмітрый Бандарчук мае намер падаць на рэгістрацыю сваю ініцыятыўную групу 18 ліпеня – ён збіраецца балатавацца па Гарадзенскай Занёманскай акрузе. Прадстаўнікі Партыі АГП таксама чакаюць партыйнага вылучэння на з’ездзе, які мусіць адбыцца ў пачатку жніўня.      

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма