Мінск: шэсць актывістаў «Гавары праўду!» падалі заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп
Шэсць актывістаў кампаніі «Гавары праўду!», якія плануюць прыняць удзел у парламенцкай выбарчай кампаніі 2012 года, падалі ў мінскія акруговыя выбарчыя камісіі дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп.
Як паведаміў Сяргей Вазняк, у Купалаўскую выбарчую акругу № 95 пададзена заява аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы актывіста «ГП» Міхаіла Пашкевіча;
Кастрычніцкая выбарчая акруга № 97 - Вікторыя Пашкоўская;
Кальварыйскі выбарчая акруга № 104 - Таццяна Караткевіч;
Коласаўская выбарчая акруга № 106 - Жанна Салоп;
Усходняя выбарчая акруга № 107 - Ігар Драко;
Каліноўская выбарчая акруга № 108 - Іван Амельчанка, які быў затрыманы каля свайго дома напярэдадні падачы заявы ў акружком.
Усяго на выбарах 2012 года ў дэпутаты балатуецца 26 актывістаў кампаніі «Гавары праўду!», 25 з іх ужо падалі дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп. Шэсць груп ўжо зарэгістраваныя і пачалі збор подпісаў.
Актывісты будуць збіраць подпісы двума традыцыйнымі спосабамі - «ад дзвярэй да дзвярэй» і вулічныя пікеты, распавёў Вазняк.
У кожную ініцыятыўную групу ўключаны кіраўнікі кампаніі «Гавары праўду!» - Уладзімір Някляеў, Андрэй Дзмітрыеў, Сяргей Вазняк і Аляксандр Фядута, якія таксама будуць удзельнічаць у зборы подпісаў. Някляеў будзе ўдзельнічаць толькі ў працы менскіх ініцыятыўных груп, бо яму забаронена пакідаць межы горада. Дзмітрыеў, Вазняк і Фядута будуць наведваць пікеты і ў рэгіёнах.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма