“Парламенцкія выбары пройдуць, як і прэзідэнцкія. Бездакорна”
Гэтыя словы сакратара Цэнтрвыбаркама афіцыйнае выданне “Вячэрні Брэст” вынесла ў загаловак да інфармацыі пра семінар-вучобу для кіраўнікоў акруговых камісіяў, што Мікалай Лазавік правёў 17 ліпеня ў Брэсце.
Як паведамляецца на сайце выдання, семінар таксама наведалі прадстаўнікі ідэалагічнай вертыкалі Берасцейшчыны. Навучанне праходзіла за зачыненымі дзвярыма.
Падчас непрацяглай размовы з журналістамі Лазавік даводзіў, што “вынікі назірання ў 2010 годзе былі сфальсіфікаваныя Захадам, пасля чаго сябры ЦВК сталі неўязнымі ў ЕС”. Таксама чыноўнік адзначыў, што ўпершыню за восемь гадоў яго кіраўніцы Лідзіі Ярмошынай дазволілі прыняць удзел у міжнароднай канферэнцыі ў Вене. І гэта ён лічыць прызнаннем таго, што выбары ў нашай краіне праходзяць свабодна, дэмакратычна, у строгай адпаведнасці с заканадаўствам.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма