Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Слуцкая раёнка не ўтаіла месцы працы сябраў акруговай камісіі

Раённая газета "Слуцкі край" нарэшце заўважыла, што ў краіне выбары. На сайце выдання з'явілася рубрыка "Выбары-2012", а на першай паласе апублікаваны склад акруговых камісій.

Такім чынам, слуцкая раёнка размясціла інфармацыю пра АВК ў сямідзённы тэрмін пасля ўтварэння камісіі. Згадваюцца як месцы працы, так і шлях вылучэння сябраў камісіі. Пазначаны адрас і тэлефон акруговай камісіі. Акрамя таго, у выданні перадрукаваная навіна БЕЛТА аб парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Больш пра выбары ў «раёнцы» ні слова.

У працяг тэмы пра невуцтва Барака Абамы і Ангелы Меркель «Слуцкі край» апублікаваў матэрыял з гучным загалоўкам «Шпіёнскія штучкі ЗША». Прачытаўшы яго, вы даведаецеся, што «у ЗША - вакол стукачы. Мала таго, яны там - народныя героі», і «Амерыка - тыповая паліцэйская дзяржава». Аўтар публікацыі нехта Сяргей Мухін сцвярджае, што «пільнае вока амерыканскіх спецслужбаў у апошні час уважліва глядзіць на грамадскія бібліятэкі і кніжныя крамы, дырэктара і ўладальнікі якіх павінны, згодна з законам, прадастаўляць агентам ФБР неабходную інфармацыю аб тым, што чытаюць і што купляюць іх наведвальнікі».

Тайнік патэнцыйна небяспечнай інфармацыйнай зброі сачэння ў ЗША можна адшукаць практычна ў любой сферы, заключае Сяргей Мухін. На жаль, параўнанняў з Беларуссю, у матэрыяле не праводзіцца. Таму чытач вымушаны шукаць адказы на ўзніклыя пытанні сам: чыя дзяржава больш паліцэйская, дзе больш стукачоў, і якія методыкі сачэння за грамадзянамі больш дасканалыя - у нас ці ў іх. Відавочна, што толькі квітнеючая краіна можа адправіць журналіста маленькай раённай газеты ў ЗША і даць заданне падрыхтаваць выкрывальніцкі матэрыял аб шпіёнскіх штучках.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма