Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Слоніме пакуль зарэгістравалася толькі група Івана Шэгі

  • Іван Шэга
    Іван Шэга

Кіраўнік Слонімскай суполкі Партыі БНФ Іван Шэга падаў у Слонімскую акруговую выбарчую камісію № 58 дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы.

Па словах старшыні Слонімскай выбарчай камісіі Алены Мачалінай, Іван Шэга першы  ў Слоніме зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу, рэгістрацыі іншых ініцыятыўных груп пакуль яшчэ не было.

У ініцыятыўную групу Івана Шэгі ўвайшлі  20 чалавек - не толькі сябры Парты БНФ, але і слонімцы, якія ўваходзяць у мясцовае дэмакратычнае згуртаванне. Як паведаміў Іван Шэга, актывісты будуць збіраць подпісы двума традыцыйнымі спосабамі — «ад дзвярэй да дзвярэй» і ў вулічных пікетах.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма