Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Гомель: зарэгістравана ініцыятыўная група Ігара Случака

  • Гомельскі грамадскі актывіст Ігар Случак
    Гомельскі грамадскі актывіст Ігар Случак

17 ліпеня акруговая камісія Гомельскай-Савецкай выбарчай акругі №34 у складзе 10 чалавек правяла паседжанне, на якім былі зарэгістраваны чатыры ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Сярод іх - ініцыятыўная група каардынатара грамадзянскай кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігара Случака.

«Камісія ставілася да мяне прыязна, ніякіх заўваг не было, 18 ліпеня трэба забраць пасведчанні і падпісныя лісты і пачаць збор подпісаў. Упэўнены, што мы з гэтым справімся і збярэм неабходную тысячу подпісаў», - пракаментаваў Ігар Случак. Дарэчы, раней па Савецкай выбарчай акрузе была зарэгістравана яшчэ адна ініцыятыўная група, таму ўжо толькі на Савецкай акрузе ёсць пяць прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты.

Асаблівасць удзелу Ігара Случака ў выбарах у тым, што малады чалавек сабраў сваю ініцыятыўную групу праз сацыяльныя сеткі, і надалей актывіст збіраецца як мага актыўней задзейнічаць сацыяльныя сеткі падчас кампаніі. Малады чалавек плануе вылучацца кандыдатам у дэпутаты як незалежны кандыдат і збіраецца ісці да канца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма