Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Орша: зарэгістравана ініцыятыўная група Канстанціна Анташкевіча

Ініцыятыўная група актывіста кампаніі "Гавары праўду", сябра аргкамітэта БСДП (НГ) Канстанціна Анташкевіча зарэгістравана 17 ліпеня ў акруговай камісіі Аршанскай гарадской акругі № 26 пад нумарам 1.

У складзе групы - лідэры кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў, Андрэй Дзмітрыеў, Сяргей Вазняк, Аляксандр Фядута, а таксама мясцовыя актывісты кампаніі. Адначасова зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы старшыні гарадскога Савета дэпутатаў Людмілы Дабрынінай (кандыдат ад улады) і малавядомага ў грамадскіх колах грамадзяніна Дзенісенка.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма