Старшыня Партыі БНФ падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 17 ліпеня падаў дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай группы ў Аўтазаводзкую акруговую камісію № 92, дзе ён ўжо неаднарозава вылучаўся. У журнале рэгістрацыі дакументаў заява Янукевіча зарэгістраваная пад сёмым нумарам, паведамляе прэс-служба партыі.
Нагадаем, Партыя БНФ будзе вылучаць сваіх кандыдатаў па партыйных спісах, але чэрвеньскі Сойм партыі рэкамэндаваў сваім сябрам рэгістраваць ініцыятыўныя групы, ставіць пікеты, збіраць, але не здаваць подпісы ў выбарчыя камісіі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма