Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

"Аршанская газета" дае неіснуючыя тэлефоны выбаркамаў

У "Аршанскай газеце" № 79 за 17 ліпеня апублікаваны ўчасткі для галасавання па выбарах Палаты прадстаўнікоў па Аршанскім раёне з указаннем іх межаў і нумароў тэлефонаў участковых камісій. Праўда, не на ўсе з іх можна датэлефанавацца.

«Няправільна набраны нумар. Калі ласка, удакладніце нумар і ператэлефануйце». Гэтую фразу чуюць у трубцы выбаршчыкі, якія тэлефануюць на пазначаны ў газеце  нумар тэлефона (24-90-15) участковай камісіі па Крапівенскім участку № 10.

Як паведамілі ў Аршанскім вузле электрасувязі, дадзены нумар бесправаднога тэлефона (WLL) зняты яшчэ 5 ліпеня.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма