Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Брэст: дэмакраты ідуць на акругу № 1

Былы кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч мае намер вылучацца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 1. Ён падаў заяву на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы, дзе пазначаны як старшыня аргкамітэта рэспубліканскага грамадска-асветніцкага аб'яднання “Сацыял-дэмакраты за дыялог і кансалідацыю”.

Цікава, што па гэтай акрузе ўжо зарэгістравана ініцыятыўная група па вылучэнні старшыні Брэсцкай гарадской суполкі БСДП (Грамада) Ганна Канюс. Акрамя таго вядома, што балатавацца ў згаданай акрузе мае намер кіраўніца мясцовай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка і генеральны дырэктар ААТ “Палессежылбуд” Анатоль Пятрыніч.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма