Віцебск: былы палітвязень ідзе ў дэпутаты
У Віцебску зарэгістравалі ініцыятыўныя групы яшчэ трох прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў. Камісія Віцебскай Кастрычніцкай выбарчай акругі № 20 зарэгістравала ініцыятыўную групу былога палітвязня, актывіста кампаніі "Гавары праўду" Сяргея Парсюкевіча і сябра партыі левых "Справядлівы сьвет" Аляксандра Вінаградава. Камісія Віцебскай Чыгуначнай выбарчай акругі №19 зарэгістравала ініцыятыўную групу іяго аднапартыйца Вадзіма Кузьміна.
Апрача Парсюкевіча і Вінаградава, камісія выбарчай акругі № 20 зарэгістравала групы былога ўдзельніка мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, прадпрымальніка Уладзіміра Правальскага і Аляксандра Цацохі, дырэктара віцебскага медычнага коледжа. Яго бацька, Уладзімір Цацоха – былы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкаму, колішні сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Сябра партыі левых "Справядлівы свет" Вадзім Кузьмін вырашыў балатавацца ўпершыню. "Групу зарэгістравалі, але папярэдзілі, каб не падманваў. Адзін з запісаных у ініцыятыўную групу нібыта адмовіўся ад удзелу. А было так: яму патэлефанаваў нехта з камісіі ды запытаў: "Як скантактавацца з Кузьміным?" Чалавек, баючыся правакацый, адказаў, што не ведае. Тут пачаліся папрокі: як гэта так, вы ў яго ініцыятыўнай групе, а як звязацца, не ведаеце. Хаця пра ініцыятыўную групу ад пачатку ніхто і не пытаўся. Але групу зарэгістравалі, так што будзем працаваць", - дзеліцца сваімі ўражаннямі ад паседжання камісіі сп. Кузьмін.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Каментароў пакуль няма