Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Саранчукоў падаў заявы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ва ўсе Гарадзенскія акругі

  • Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў
    Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў

Гарадзенская гарадская арганізацыя Партыі БНФ 18 ліпеня падала на рэгістрацыю ў акруговыя выбарчыя камісіі ініцыятыўную групу. Ініцыятыўная група колькасцю 11 чалавек па вылучэнні кандыдатам Вадзіма Саранчукова пададзена ва ўсе чатыры акругі, якія ёсць на тэрыторыі гораду: Гарадзенскую-Занёманскую №49, Гарадзенскую-Цэнтральную №50, Гарадзенскую-Паўночную №51 і Гарадзенскую-Сельскую №52. Па словах старшыні арганізацыі Вадзіма Саранчукова гэта павінна паспрыяць інфармацыйнай кампаніі партыі ў бягучым выбарчым працэсе. Усяго па Гарадзенскай вобласці Партыя БНФ мае намер зарэгістраваць 9 кандыдатаў.

Сёння ж па Гарадзенскай-Занёманскай акрузе падаў на рэгістрацыю сваю ініцыятыўную групу ў колькасці 15 чалавек актывіст кампаніі “Гавары праўду” Дзмітрый Бандарчук. Паседжанне камісіі па пытанні рэгістрацыі павінна адбыцца ў пятніцу 20 ліпеня.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма