Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Рагачоў: камісія аднагалосна прагаласавала за рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Дзяніса Дашкевіча

  • Дзяніс Дашкевіч
    Дзяніс Дашкевіч

Сябры Рагачоўскай акруговай камісіі аднагалосна прагаласавалі за рэгістрацыю ініцыятыўнай групы прадстаўніка кампаніі “Гавары праўду!” Дзяніса Дашкевіча. Усе 17 чалавек трапілі у групу без выключэння.

–У пяць гадзін вечара 18 ліпеня адбылося пасежданне камісіі, на якое мне ўдалося трапіць самаму, – кажа Дашкевіч. – За рэгістрацыю маёй ініцыятыўнай групы прагаласавалі ўсе сябры камісіі. Пакуль што я першы патэнцыйны кандыдат у дэпутаты па нашай акрузе.

Дзяніс кажа, што ўжо з заўтрашняга дня сябры ініцыятыўнай групы пачнуць збіраць подпісы – па кватэрах. А ўжо на выходных выставяць першыя пікеты.

–Мы творча падыйдзем да гэтай справы, – кажа Дашкевіч. – Пікеты будуць музычна аформлены, выбаршчыкаў будуць чакаць і іншыя сюрпрызы.

Што датычыцца ціску на саміх сяброў камісіі, то тут Дашкевіч заўважае, што пакуль не было зарэгістравана выразных прэцэдэнтаў. Толькі аднаго з сяброў ініцыятыўнай групы папярэдзілі на працы, каб збор подпісаў ім ажыццяўляўся ў вольны ад працы час.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма