Віцебшчына, Полацк: у рэгістрацыі ініцыятыўных груп Статкевіча - адмоўлена
Віцебшчына
Аляксей Гаўруцікаў, віцебскі аднапартыец Мікалая Статкевіча, падаў ад ягонага імя дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп ва ўсіх 14 выбарчых акругаў Віцебскай вобласці. Сам спадар Гаўруцікавў вырашыў балатавацца ў Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18. Яго ініцыятыўную групу акруговая выбарчая камісія зарэгістравала 19 ліпеня.
Ініцыятыўную групу аднадумцаў, якія былі гатовыя збіраць подпісы за вылучэнне палітвязня, камісія рэгістраваць адмовілася, распавёў спадар Гаўруцікаў:
"Галоўны аргумент "супраць" – гэта тое, што Мікалай Статкевіч адбывае пакаранне, і не можа вылучацца на кандыдата ў дэпутаты паводле заканадаўства. Мы на рэгістрацыю асабліва не спадзяваліся, бо наша мэта была іншай – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы наяўнасці палітвязняў".
У рэгістрацыі ініцыятыўных груп за вылучэнне Мікалая Статкеівіча адмовілі ўжо 6 акруговых камісій па ўсёй Віцебшчыне. У астатніх васьмі пасяджэнні з разглядм гэтае кандыдатуры адбудуцца бліжэйшымі днямі.
Полацк
У Полацку зарэгістраваныя яшчэ 2 ініцыятыўныя групы, групе
Статкевіча чакана адмоўлена.
Разгляд трох заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп прайшло ў акруговай выбарчай
камісіі Полацка. Групе Статкевіча адмоўлена ў рэгістрацыі, зарэгістраваныя
ініцыятыўныя групы Аляксея Міхальчанкі і Наталлі Гуйвік.
Полацкая акруговая выбарчая камісія прадказальна не зарэгістравала ініцыятыўную
групу Мікалая Статкевіча. І па Канстытуцыі, і па Выбарчым кодэксе ў выбарах не
маюць права ўдзельнічаць асуджаныя і зняволеныя, якія адбываюць тэрмін
пакарання. Пры падачы заявы на рэгістрацыю таксама быў парушаны шэраг значных
фармальнасцяў па афармленні неабходных дакументаў. Прадстаўнік Статкевіча на
пасяджэнні камісіі не прысутнічаў.
Зарэгістраваныя былі групы вядучага палітычных праграм на АНТ Аляксея
Міхальчанка і старшыні Полацкага гарадскога савета дэпутатаў Наталлі Гуйвік. У абодвух выпадках у пададзеных
на рэгістрацыю дакументах не было выяўлена значных для адмовы ў рэгістрацыі
парушэнняў. У ініцыятыўную групу Міхальчанка ўваходзяць 17 чалавек, у групу
Гуйвик - 75.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма