Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Навалукомлі адны і тыя ж дамы ўключаны адразу ў два выбарчых участкі

Жыхары дома № 32 па вуліцы Энергетыкаў Новалукомля павінны на маючых адбыцца выбарах у Палату прадстаўнікоў галасаваць двойчы. Такая выснова напрошваецца з апублікаванага на сайце Чашніцкага райвыканкама рашэння № 542 аб стварэнні ўчасткаў для галасавання.
У адпаведнасці з гэтым рашэннем вышэйназваны дом уключаны ў склад участка для галасавання № 77, размешчанага ў Палацы культуры энергетыкаў Лукомльскай ДРЭС ... і ў склад участка для галасавання № 78, які знаходзіцца ў сярэдняй школе № 2 горада Навалукомля.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма