Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Дэпутат Гумінскі збіраецца балатавацца ў чацвёрты раз

  • Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі
    Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі

19 ліпеня ў Барысаве на прыборабудаўнічым заводзе адбыўся сход
калектыву, на якім аднагалосна было прынята рашэнне аб вылучэнні
кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 5.
склікання дзеючага дэпутата Віктара Гумінскага.

Як распавядаюць ўдзельнікі сходу, туды былі запрошаныя толькі
работнікі аддзелаў. «Была адна працоўная, так яе адразу ж «выбралі» у
прэзідыум», - распавядаюць відавочцы. Гумінскага, які вось ужо ў
чацвёрты раз будзе «балатавацца» у дэпутаты, вельмі хвалілі
прадстаўнікі адміністрацыі.

«Калі сказалі галасаваць, я падняў руку, - распавёў адзін з
удзельнікаў сходу. - Якая мне розніца?! Я ўсё роўна на выбары не
пайду. Ужо даўно пераканаўся, што ніякіх выбараў пры Лукашэнку ў нас
няма».

Варта заўважыць, што інтрыга ў цяперашніх выбарах для Гумінскага ўсё ж
ёсць: на гэта раз ён будзе балатавацца па раённай акрузе № 63. Да
гэтага ён тройчы «перамагаў» на акрузе гарадской.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма