Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Жыхары Баранавіч прапануюць стварыць тэлепраграму “За сумленныя і справядлівыя выбары”

  • Віктар Сырыца
    Віктар Сырыца

Пад заявай на імя дырэктара УП “Тэлекампанія “Інтэкс” Анатоля Караля аб стварэнні тэлевізійнай праграмы “За сумленныя і справядлівыя выбары” падпісаліся 50 жыхароў горада Баранавічы.  

З такой ініцыятывай выступіў грамадскі актывіст Віктар Сырыца. Па яго задуме, у гэтай тэлепраграме могуць прымаць удзел прадстаўнікі грамадскасці горада, дзеючыя дэпутаты, а таксама цяперашнія кандыдаты ў Палату прадстаўнікоў. У звароце грамадзянаў да кіраўніцтва гарадскога тэлебачання паведамляецца, што гэтая перадача зробіць выбарчы працэс больш цікавым, а самі выбары – канкурэнтнымі і больш справядлівымі.

– Мы ўпэўнены, што такая тэлепраграма будзе садзейнічаць больш глыбокаму вывучэнню Выбарчага кодэкса, павышэнню не толькі адукацыйнага ўзроўня, але і палітычнай культуры жыхароў горада Баранавічы, – патлумачыў ініцыятар заявы Віктар Сырыца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма