Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Магілёў: сябра камісіі выкінула дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы палітвязня Статкевіча

На паседжаннях акруговых выбарчых камісій №84 і 85 ініцыятыўная група Мікалая Статкевіча не была зарэгістраваная.

У якасці прычыны адмовы называецца тое, што на дадзены момант Мікалай Статкевіч адбывае ў турме пакаранне за арганізацыю масавых беспарадкаў і яго вылучэнне ў дэпутаты супярэчыць як Канстытуцыі, так і Выбарчаму Кодэксу Рэспублікі Беларусь.

У акруговай выбарчай камісіі №87 дзяжурныя сябры камісіі ўвогуле адмовіліся прымаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы палітзняволенага - іх проста выкінулі ў сметніцу, хоць паводле закону мусілі іх прыняць і зарэгістраваць для далейшага разгляду на паседжанні.

Трэба адзначыць, што прыхільнікі Мікалая Статкевіча планавалі падаць спісы на рэгістрацыю яго ініцыятыўнай групы ва ўсе 110 акруговых выбарчых камісій.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма