Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Маладэчна: у камісіі назіральнікаў называюць “надзірацелямі”

Маладэчанскі праваабаронца Эдуард Баланчук, які зарэгістраваны назіральнікам ад БХК па Маладэчанскай гарадской выбарчай акрузе, распавёў, што адразу пасля публікацыяў у незалежных СМІ аб праблемах, якія ўзніклі ў яго ў акруговай камісіі, сітуацыя кардынальна змянілася. На апошнім паседжанні камісіі Эдуарду былі прадастаўлены ўсе звесткі, якія яго цікавілі. Больш за тое, на паседжанне яго нават загадзя запрасілі.

Аказалася, што хаваць, па сутнасці, не было чаго, а паводзіны дасведчаных прадстаўнікоў камісіі тлумачыліся, напэўна, звычкай недаверу да незалежных назіральнікаў. Некаторыя сябры камісіі нават называюць назіральнікаў, быццам жартаўліва, “надзірацелямі”.

Эдуард Баланчук:

-          Багаты досвед удзелу ў выбарчых кампаніях дазваляе сцвярджаць, што публікацыі ў СМІ часта стымулююць адказных асобаў да выканання законаў. Так было і гэтым разам. Змест незалежных выданняў адсочваецца “наверсе”, і, хутчэй за ўсё, прадстаўнікі камісіі пасля паведамленняў аб іх паводзінах атрымалі наганяй за тое, што стварылі праблемы на пустым месцы. Зараз нават размаўляць са мной сталі па-іншаму.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма